Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры

Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры (МКБН) — збор правілаў і рэкамендацый, які рэгламентуе ўтварэнне і ўжыванне навуковых назваў раслін, грыбоў і некаторых іншых груп арганізмаў. Батанічная наменклатура незалежная ад наменклатуры заалагічнай і бактэрыялагічнай, якія маюць свае Кодэксы.

МКБН распаўсюджваецца не толькі на расліны ў сучасным разуменні (уключаючы і бясколерныя водарасці), але таксама і на сіне-зялёныя водарасці, якія па сутнасці з’яўляюцца бактэрыямі, на грыбы, а таксама на ааміцэты, хітрыдыяміцэты і слізевікі, якіх адносяць да грыбападобных арганізмаў.

Мэта МКБН

Мэта кодэкса — дамагчыся, каб кожная таксанамічная група мела толькі адну правільную назву, прынятую ва ўсім свеце. Каштоўнасць навуковай назвы заключаецца ў тым, што яна ўяўляе сабой імя ўласнае, якое не схільна да зменаў (пры гэтым яна не абавязкова павінна мець апісальную або дыягнастычную каштоўнасць).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya