Міжнародны эканоміка-гуманітарны ўніверсітэт імя акадэміка Сцяпана Дзем’янчука
Міжнародны эканоміка-гуманітарны ўніверсітэт імя акадэміка Сцяпана Дзем’янчука (укр.: Міжнародний економіко-гуманітарний університет імені академіка Степана Дем’янчука) — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова IV ступені акрэдытацыі са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Роўна. Агульная характарыстыкаУніверсітэт з'яўляецца першай прыватнай вышэйшай навучальнай установай у Заходняй Украіне. Універсітэт мае пяць уласных навучальных карпусоў, найбуйнейшы ў рэгіёне спартыўна-аздараўленчы комплекс, басейн, уласныя інтэрнаты, камп'ютарныя класы, выдавецкі цэнтр, бібліятэку з электронным каталогам і інш. За апошнія 27 гадоў універсітэт падрыхтаваў больш за 33 тысячы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, якія атрымалі дыпломы дзяржаўнага ўзору. Навучальны працэс забяспечваюць 44 прафесары, дактары навук, акадэмікі галіновых і міжнародных акадэмій, 138 кандыдатаў навук і дацэнтаў. Структуры
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia