МіжсценнеМіжсце́нне — частка поласці грудной клеткі, якая знаходзіцца паміж груднымі пазванкамі ззаду, грудзінай спераду і двума лісткамі медыястынальнай плеўры латэральна. Зверху міжсценне абмежавана верхняй апертурай грудной клеткі, знізу — дыяфрагмай. Аб'ём і форма гэтай прасторы змяняюцца падчас дыхання і за кошт скарачэння сэрца. КласіфікацыяУ мэтах палягчэння апісання ўзаемазнаходжання асобных органаў у розных аддзелах міжсцення яго прынята падзяляць на часткі. Прычым у сувязі з тым, што адсутнічаюць аб'ектыўныя анатамічныя і фізіялагічныя межы паміж гэтымі часткамі, у розных літаратурных крыніцах гэта робіцца па-рознаму. У асобных падручніках па сістэмнай і тапаграфічнай анатоміі выдзяляюць два міжсцення: пярэдняе і задняе. Межаю між імі ёсць франтальная плоскасць, якая праводзіцца праз корань лёгкага. У падручніках па хірургіі можна сустрэць дзяленне міжсцення на правае і левае. Пры гэтым падкрэсліваецца, што да правай медыястынальнай плеўры прылягаюць пераважна венозныя судзіны, а да левай — артэрыяльныя. У апошні час у анатамічнай і клінічнай літаратуры найчасцей сустракаецца апісанне органаў грудной поласці ва ўзаемасувязі з верхнім і ніжнім міжсценнем; апошняе, у сваю чаргу, падзяляецца на пярэдняе, сярэдняе і задняе. Менавіта такое дзяленне знаходзіцца ў адпаведнасці з міжнароднай анатамічнай наменклатурай апошняга перагляду. |
Portal di Ensiklopedia Dunia