Міжсяленыя тэрыторыі

Міжсяленыя тэрыторыі (руск.: Межселенные территории) — у сістэме мясцовага самакіравання Расіі — тэрыторыі, якія размешчаны па-за межамі паселішчаў (такія тэрыторыі непасрэдна ўваходзяць у склад муніцыпальнага раёна).

Паводле заканадаўства могуць утварацца на тэрыторыях суб'ектаў Расійскай Федэрацыі з нізкай шчыльнасцю насельніцтва. Плошча міжсяленых тэрыторый у розных суб'ектах Расійскай Федэрацыі можа быць рознай — у рэгіёнах з высокай і сярэдняй шчыльнасцю насельніцтва іх наогул няма, у асобных рэгіёнах Крайняй Поўначы і Далёкага Усходу міжсяленыя тэрыторыі ахопліваюць практычна ўсю тэрыторыю.

На міжсяленых тэрыторыях усе пытанні мясцовага значэння вырашаюцца муніцыпальным раёнам, а ўсе прыбыткі мясцовых бюджэтаў, усталяваныя законамі, паступаюць у бюджэт муніцыпальнага раёна.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya