Мікалай Іванавіч Арынчын
Мікалай Іванавіч Ары́нчын[1] (28 лютага 1914, с. Зямлянск, Варонежская вобласць — 6 лістапада 1999) — беларускі фізіёлаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі (1966), доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1960)[2]. БіяграфіяСкончыў Белацаркоўскі сельскагаспадарчы інстытут у 1937 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1948—1950 гг. на кафедры фізіялогіі Варонежскага медыцынскага інстытута, у 1950—1959 у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны АМН СССР у Ленінградзе[2]. У 1959—1966 гг. загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Гродзенскага медыцынскага інстытута. У 1966—1969 і з 1975 года загадчык лабараторыі кровазвароту Інстытута фізіялогіі АН БССР. У 1969—1971 гг. намеснік, 1972—1975 загадчык Сектарам геранталогіі АН БССР[2]. Навуковая дзейнасцьВядомы сваімі працамі ў галіне вышэйшай і эвалюцыйнай фізіялогіі і экалогіі, геранталогіі, фізіялогіі і паталогіі кровазвароту і мускульнай дзейнасці[2]. Распрацаваў метады даследавання і стварыў новыя апараты для комплекснага даследавання сардэчна-сасудзістай сістэмы. Стварыў новы навуковы напрамак — экстракардыялогію, абгрунтаваў 23 новых навуковых тэрміны, якія ўнесены ў «Слоўнік фізіялагічных тэрмінаў»[3], пры гэтым ён з’яўляўся вядомым грамадскім дзеячам. Арынчыным М. І. і яго калегамі апублікаваны шэраг прац, якія распавядаюць аб прысмактваюча-нагнятальнай мікрапомпавай уласцівасці шкілетных цягліц ў навуковай[4] і навукова-папулярнай[5] формах. Важнасць тэмы і ўменне Мікалая Іванавіча цікава выкладаць матэрыял прадвызначылі поспех навукова-папулярнай кнігі «Перыферычныя „сэрцы“ чалавека»[6]. Навуковыя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia