Мікалай Іванавіч Вараб’ёў
Мікалай Іванавіч Вараб’ёў (нар. 17 жніўня 1935) — беларускі вучоны ў галіне хіміі. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, старшыня савета па абароне дысертацый пры БДТУ. БіяграфіяСкончыў у 1959 годзе Ленінградскі тэхналагічны інстытут імя Ленсавета. З 1967 года працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (прафесар кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі). Навуковыя інтарэсыХімія і тэхналогія мінеральных кіслот, солей і ўдабрэнняў. Кіруе даследаваннямі па тэхналогіі фосфарзмяшчальных солей і ўдабрэнняў, атрыманні новых матэрыялаў на аснове неарганічных фасфатаў, галагенідаў, аксідаў і нітрыдаў. Распрацаваў новыя безадыходныя тэхналагічныя працэсы атрымання ўдабрэнняў, спосабы перапрацоўкі пабочных прадуктаў і адыходаў вытворчасці фосфарных удабрэнняў з атрыманнем новых тэхнічных прадуктаў, спосабы сінтэзу новых матэрыялаў. Апублікаваў 250 навуковых прац. Аўтар 78 вынаходстваў. УзнагародыЗаслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2007), выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровы хімік канцэрна «Белнафтахім», Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia