Мікалай Іванавіч Казека
Мікалай Іванавіч Казека, (нар. 5 красавіка 1950) — беларускі трэнер па фрыстайле, вучні якога заваявалі восем алімпійскіх медалёў. Чэмпіён СССР у скачках на батуце. Заслужаны трэнер Беларускай ССР (1990 года) [1]. Поўны кавалер ордэна Айчыны. БіяграфіяНарадзіўся ў Мінску ў сям’і настаўніцы малодшых класаў Вольгі Дзмітрыеўны і галоўнага рэдактара Белдзяржвыдата Івана Дарафеевіча Казекі. У юнацтве займаўся скачкамі на батуце. У 1965 годзе прымаў удзел у першых Усесаюзных спаборніцтвах у гэтым выглядзе спорту, якія праходзілі ў Ерэване. У 1972 годзе стаў чэмпіёнам СССР у скачках на батуце, неаднаразова быў прызёрам краіны. Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры Мікалай Казека спрабаваў сябе на пасадзе трэнера па скачках у ваду. У 1986 годзе стаў старэйшым трэнерам зборнай БССР па фрыстайле, у дысцыпліне «лыжная акрабатыка». З 1993 года — нязменны галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі. 18 жніўня 2020 года падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2]. Пасля гэтага яго пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі, а таксама перасталі браць на зборы нацыянальнай каманды. Трэнерскія дасягненніВучні Мікалая Казекі заваявалі на зімовых Алімпійскіх гульнях восем медалёў рознай вартасці, у тым ліку чатыры залатыя.
Асабістае жыццёЖанаты. Сын — Аляксандр, спецыяліст у галіне штучнага інтэлекту, жыве ў Германіі. Хобі: калекцыяніраванне марак, балет. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia