Мікалай Акімавіч Макараў
Мікалай Акімавіч Макараў (1 снежня 1905, Віцебск — 27 чэрвеня 1975) — Ганаровы грамадзянін Віцебска (1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1943), Ганаровы чыгуначнік (1940, 1943). Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяМікалай Акімавіч Макараў нарадзіўся ў Віцебску. У 1927—1929 гг. служыў у Чырвонай Арміі. У 1933—1941 гадах працаваў у Віцебскім аддзяленні Заходняй чыгункі. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гг. удзельнічаў у забеспячэнні ваенных аперацый пад Масквой, Курскам, Сталінградам, Віцебскам і інш. У 1943—1944 гг. М. А. Макараў начальнік Віцебскай аператыўнай групы чыгуначнікаў Віцебскага аддзялення чыгункі. З 1944 года начальнік аддзялення руху, з 1946 года начальнік Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. З 1967 года М. А. Макараў працаваў інжынерам кабінета навукова-тэхнічнай інфармацыі аддзялення. Званне Героя Сацыялістычнай Працы М. А. Макараву прысвоена за выкананне заданняў ваеннага камандавання па франтавых перавозках. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia