Мікалай Аляксандравіч Еўдакімаў
Мікалай Аляксандравіч Еўдакімаў (1909, Малая Вішэра, Наўгародская губерня — 11 студзеня 1938) — савецкі лётчык-парашутыст, капітан. БіяграфіяНарадзіўся ў 1909 годзе ў горадзе Малая Вішэра Наўгародскай губерні (па іншых дадзеных на тэрыторыі сучаснага Малавішэрскага раёна Наўгародскай вобласці). Вучыўся ў школе пасёлка Грады. Праходзіў навучанне ў Барысаглебскім лётным вучылішчы, скончыўшы якое, атрымаў накіраванне на Гатчынскі аэрадром. У 1930 годзе ўступіў у УКП (б). Быў першым у СССР парашутыстам, які выканаў зацяжны скачок з парашутам (22 мая 1932 года). У 1934 годзе быў адным з першых 14 чалавек, якія атрымалі званне «Майстар парашутнага спорту СССР». У 1935 годзе быў узнагароджаны ордэнам Леніна за выдатныя спартыўныя дасягненні; на гэты момант у Еўдакімава было выканана 76 скачкоў з зацяжным раскрыццём, а таксама двойчы усталяваны сусветны рэкорд вольнага падзення з вышыні 6,9 і 8,1 кіламетра. Браў актыўны ўдзел у вывучэнні працяглага падзення чалавека ў паветры, з’яўляецца аўтарам стылю вольнага падзення «ластаўка» (таксама вядомага як «ластаўка Еўдакімава»). Працаваў інструктарам парашутнай справы. Займаўся грамадскай дзейнасцю; у 1936 годзе быў дэлегатам X з’езда УЛКСМ. Напісаў кнігу «Запiскi парашутыста». Загінуў 11 студзеня 1938 года ў авіяцыйнай катастрофе пры выпрабаваннях новага самалёта ў 1938 годзе. Пахаваны ў Гатчыне на Новых могілках. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia