Мікалай Аляксандравіч Тычына
Мікалай Аляксандравіч Тычына (нар. 12 лістапада 1948, в. Завалочыцы, Глускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне пажарнай і прамысловай бяспекі (хімічная тэхналогія), тэхналогій і абсталявання дрэваапрацоўчых вытворчасцей, драўніназнаўства. Доктар тэхнічных навук (2005). БіяграфіяСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1975). Працаваў у Інстытуце торфу АН БССР (1975—1978, інжынер), Мінскім вытворчым аб’яднанні «Мінмедпрэпараты» (з 1978, інжынер), Ваенізаванай пажарнай ахове МУС БССР (з 1979, інжынер выпрабавальнай пажарнай лабараторыі, з 1986 — начальнік лабараторыі), Рэспубліканскам навукова-практычнам цэнтры пажарнай бяспекі Галоўнага ўпраўлення пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь (1991—1998), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1998—2007, загадчык навукова-даследчай лабараторыі вогнеаховы будаўнічых канструкцый і матэрыялаў кафедры тэхналогіі клеяных матэрыялаў і пліт), ААТ «Вогнеахова» (г. Мінск). Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка вогнеаховы драўніны; тэхналогіі вытворчасці і метады ацэнкі якасці вогне-, бія- і вільгацеахоўных і камбінаваных сродкаў. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia