Мікалай Аляксеевіч Аўчыннікаў

Мікалай Аляксеевіч Аўчыннікаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 (29) лістапада 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 1980(1980-10-03) (74 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Член у

Мікалай Аляксеевіч Аўчыннікаў (16 (29) лістапада 1905, г. Карачаў, цяпер Бранская вобласць, Расія3 кастрычніка 1980) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 (29) лістапада 1905 года ў горадзе Карачаў, цяпер Бранская вобласць Расіі. У прафесійнае мастацтва прыйшоў з самадзейнасці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1940 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1960 года[1].

Памёр 3 кастрычніка 1980 года[1].

Творчасць

Працаваў у жанрах шматфігурнай кампазіцыі, пейзажа і нацюрморта. Сярод асноўных палотнаў — «Ліст да родных», «З зямлянак у новыя дамы», «Там немцы», «Подзвіг Івана Цубы», «Юныя патрыёты», «Вернасць баявому сцягу», «Стаяць насмерць», «На заданне», «Сустрэча славутых кіраўнікоў-партызан і падпольшчыкаў», «Берлін. 1945 год», «Трактарысты», «Лясная дарога»[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Брэсцкім краязнаўчым музеі, а таксама ў фондах БСМ[1].

Крыніцы

  1. а б в г д Аўчыннікаў Мікалай Аляксеевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya