Мікалай Анатольевіч Жгун
Мікалай Анатольевіч Жгун (нар. 2 лістапада 1956, в. Вуглы Капыльскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут (інжынер-выкладчык машынабудаўнічых дысцыплін), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай). Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-рамонтнікам на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У. І. Леніна. Працаваў выкладчыкам агульнатэхнічных дысцыплін, загадчыкам механіка-тэхналагічнага аддзялення, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, дырэктарам установы адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж». Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. УзнагародыУзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia