Мікалай Валянцінавіч Лук’янаў
Мікалай Валянцінавіч Лук’янаў (5 верасня 1949, г. Ваўкавыск — 21 верасня 2008, г. Мінск, Беларусь) — рэжысёр, акцёр, кампазітар. БіяграфіяВучыўся ў Валгаградскім вучылішчы мастацтваў на акцёрскім аддзяленні, у Валгаградскім педагагічным інстытуце. Працаваў акцёрам у Валгаградскім тэатры драмы і Разанскім ТЮГе. Напісаў музыку і песні ў 8 тэатральных спектакляў. У 1976 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня А. Б. Столпера). З 1976 па 1994 гады працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам кінастудыі «Беларусьфільм». З 1995 па 2001 пражываў у Ерусаліме, акрамя іншага працаваў акцёрам у тэатры «Каўчэг». Друкаваўся ў літаратурных часопісах. Выкладаў у мінскім Універсітэце культуры (майстэрня кінадраматургаў). Працаваў Галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм»[1]. Акцёрскія працы
Рэжысёрскія працы
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia