Мікалай Васілевіч Дземянёў
Мікалай Васілевіч Дземянёў (12 снежня 1902, Чормазскі завод, Пермская губерня, Расійская імперыя — 5 чэрвеня 1982, Мінск) — фізікахімік. Доктар тэхнічных навук (1948), прафесар (1949). Акадэмік АН Кіргізскай ССР (1961). БіяграфіяСкончыў Уральскі індустрыяльны інстытут (1930), Уральскі фізіка-хімічны навукова-даследчы інстытут (аспірантура, 1939). Працаваў у Уральскім фізіка-хімічным інстытуце Уральскага філіяла АН СССР (1932—1936, дырэктар), Уральскім філіяле АН СССР (прэзідыум, у 1938—1957 — намеснік старшыні, 1957—1961 — старшыня), Інстытуце хіміі і металургіі Уральскага філіяла АН СССР (1945—1950, дырэктар), Інстытуце горнай справы і металургіі АН Кіргізскай ССР (з 1960, загадчык аддзела абагачэння, хіміі і металургіі), Інстытуце неарганічнай і фізічнай хіміі АН Кіргізскай ССР (1962—1965, дырэктар), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1965, факультэт эканомікі і кіравання гандлем, загадчык кафедры хіміі). Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: праблемы комплекснага выкарыстання руд, якія змяшчаюць тугаплаўкія, рэдказямельныя і радыеактыўныя элементы; фізічная хімія дысперсных сістэм; хімія і тэхналогія рэдкіх элементаў. УзнагародыОрдэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і інш. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia