Мікалай Георгіевіч Падсаднік
Мікалай Георгіевіч Падсаднік (1 студзеня 1922, Вуглы, Полацкі раён — 24 лістапада 1975) — Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяУ Чырвонай Арміі з 1940 г. У 1943 г. скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. У дзеючай арміі з верасня 1943 г. Камандзір звяна 165-га штурмавога авіяцыйнага палка лейтэнант М. Г. Падсаднік да красавіка 1945 г. здзейсніў 106 баявых вылетаў. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18.08.1945 г. Пасля вайны на партыйнай, прафсаюзнай і адміністрацыйнай рабоце. У 1959 г. скончыў Маскоўскую вышэйшую школу прафсаюзнага руху. Памёр 24.11.1975 г. Пахаваны ў Маскве. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia