Мікалай Георгіевіч Сталяроў
Мікалай Георгіевіч Сталяроў (руск.: Никола́й Гео́ргиевич Столяро́в; 22 мая 1922, Казань — 23 лютага 1993) — савецкі ваенны лётчык, двойчы Герой Савецкага Саюза (1.7.1944 і 27.6.1945), падпалкоўнік (1953). Член КПСС з 1944. БіяграфіяУ красавіку 1941 года добраахвотна ўступіў у Савецкую Армію, скончыў Свярдлоўскую ваенную авіяцыйную школу (1941). На франтах Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 з 1942 года, пілот 820-га штурмавога авіяцыйнага палка, з мая 1943 года — лётчык і камандзір звяна 667-га штурмавога авіяцыйнага палка, з красавіка 1944 года намеснік камандзіра і камандзір эскадрыллі і штурман 141-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка. Удзельнічаў у баях на Калінінскім, Варонежскім, Стэпавым, 2-м і 1-м Украінскіх франтах, зрабіў звыш 180 паспяховых баявых вылетаў. Пасля вайны скончыў Палтаўскую вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў (1946) і Ваенна-паветраную акадэмію (1954), быў штурманам і намеснікам камандзіра авіяцыйнага палка. З 1956 года ў запасе. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага і медалямі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia