Мікалай Леанідавіч Аўсянка

Мікалай Леанідавіч Аўсянка
Нараджэнне 1977
Адукацыя

Мікалай Леанідавіч Аўсянка (нар. 1977, Мінск) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт[1].

Сваю працоўную дзейнасць пачаў пасля заканчэння ВНУ. З 1999 года працаваў на розных пасадах Міністэрства замежных спраў Беларусі. З 1999 па 2002 гады — другі сакратар, першы сакратар упраўлення інфармацыі. У 2002 годзе стаў працаваць у пасольстве Беларусі ў ЗША на пасадзе другога сакратара. У ЗША прапрацаваў да 2005 года, пасля чаго быў прызначаны першым сакратаром, саветнікам упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Беларусі. З 2009 па 2014 гады працаваў саветнікам Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. З 2014 па 2016 гады — старшы саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Беларусі. З 2018 па 2019 гады — начальнік аддзела міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі[1].

12 верасня 2019 указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка быў прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа. Гэтым жа ўказам ён быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ў Рэспубліцы Эквадор і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Калумбія, Рэспубліцы Нікарагуа і Рэспубліцы Панама[2][3]. 21 лютага 2019 года ўручыў даверчую грамату Прэзідэнту Эквадора Марэна Леніну[4].

21 сакавіка 2022 года вызвалены з пасады пасла Беларусі ў Нікарагуа па сумяшчальніцтве[5], 30 мая 2023 года — з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Калумбіі і па сумяшчальніцтве ў Панаме і Эквадоры[6].

Акрамя роднай мовы валодае англійскай і іспанскай мовамі[1].

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку і сына[1].

Крыніцы

  1. а б в г Посол - Посольство Республики Беларусь в Республике Эквадор. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  2. Указ Президента Республики Белаусь12 сентября 2019 г. № 334 О Н.Л.Овсянко. www.pravo.by (14 верасня 2019). Праверана 20 сакавіка 2021.
  3. Рассмотрение кадровых вопросов. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (12 верасня 2019). Праверана 20 сакавіка 2021.
  4. Посол Беларуси вручил верительные грамоты президенту Эквадора. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (21 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 21 марта 2022 г. № 108
  6. Мікалай Аўсянка вызвалены з пасады пасла Беларусі ў Калумбіі і па сумяшчальніцтве ў Панаме і Эквадоры . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (30 мая 2023).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya