Мікалай Мікалаевіч Ількевіч
Мікалай Мікалаевіч Ількевіч (нар. 1 жніўня 1958, вёска Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — расійскі пісьменнік і гісторык, навуковы супрацоўнік мемарыялу «Катынь», галоўны рэдактар часопісу «Годы» (Смаленск). БіяграфіяСкончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае вучылішча (1979), Акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі (1993). Служыў ва Узбекістане, Афганістане, Азербайджане. З 1992 года начальнік Цэнтра грамадскіх сувязей Упраўлення ФСБ РФ па Смаленскай вобласці. Аўтар дакументальных твораў пра палітычныя рэпрэсіі ў СССР, у тым ліку на Смаленшчыне, пра лёсы дзеячаў беларускай культуры — Максіма Гарэцкага (кніга «Душа дваілася», 1997), Гаўрылы Гарэцкага («Акадэмік Гаўрыіл Гарэцкі», 1998), Вацлава Ластоўскага, Язэпа Лёсіка, А.Ляўданскага і іншых. Публікацыі
УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені (1986), 4 медалямі СССР, медалём РФ, медалём Манголіі, 3 медалямі Афганістана. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia