Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі
Мікала́й Мікала́евіч Хмяльні́цкі (нар. 1969) — беларускі літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры славянскіх літаратураў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. БіяграфіяСкончыў філалагічны факультэт БДУ (1992), аспірантуру пры гэтай установе (1995). З 1995 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Выкладае польскую літаратуру, даследуе міжлітаратурныя сувязі, тыпалогію творчасці, праблемы нацыянальнага і ўніверсальнага ў польскім прыгожым пісьменстве. З 1998 да 2001 г. выкладаў гісторыю славянскіх літаратураў ва ўніверсітэце Гранады (Іспанія). Аўтар даследавання «Адам Плуг — пісьменнік беларускапольскага літаратурнага сумежжа» (1998), вучэбнага дапаможніка «Польская драматургія XX стагоддзя» (2008). Мае больш за 70 навуковых артыкулаў у айчынным і замежным друку. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia