Мікалай Рыгоравіч Плаксіцкі
Мікалай Рыгоравіч Плаксіцкі (7 ліпеня 1955, в. Сенчукі, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 7 ліпеня 1955 года ў в. Сенчукі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства. Працаваў настаўнікам гісторыі сярэдняй школы № 1 г. Бабруйска; начальнікам гаспадарчай групы ў аддзеле адукацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска; дырэктарам дапаможнай школы № 10 г. Бабруйска; дырэктарам сярэдняй школы № 2 г. Бабруйска; намеснікам дырэктара ААТ «Славянка». Узначальваў Бабруйскую раённую арганізацыю таварыства «Веды». Быў дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджаны юбілейным медалём «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Асабістае жыццёЖанаты, мае трох сыноў. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia