Мікалай Уладзіміравіч Давідовіч
Мікалай Уладзіміравіч Давідовіч (26 жніўня 1949, в. Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст, публіцыст. БіяграфіяНарадзіўся 26 жніўня 1949 г. ў вёсцы Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна[1]. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Гродзенскім тэхнікуме фізічнай культуры, потым працаваў фізруком у Бялыніцкай школе. Пасля службы ў войску на Далёкім Усходзе вярнуўся ў Бабруйск[1]. У 1973 г., пакінуўшы па ўласнай ініцыятыве пасаду інструктара фізкультуры райсавета «Дынама», быў прыняты літсупрацоўнікам газеты «Рабочы», якая выдавалася на Бабруйскім дрэваапрацоўчым аб’яднанні. Тады ж Давідовіч стаў студэнтам факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. У 1994—2003 гг. галоўны рэдактар газеты «Трыбуна працы». З 2004 г. — уласны карэспандэнт газеты «Рэспубліка» па Бабруйску[1]. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]. УзнагародыМікалай Давідовіч узнагароджаны нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру», лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава (у намінацыі «Проза») абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прэміі Саюза прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь (1999 г.) за кнігу «Клічу ў будучыню»[3], прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў (2000 г.), прэзідэнцкім стыпендыятам у галіне мастацтва і літаратуры (2002 г.)[1]. ТворчасцьАўтар больш як дзесяці кніг публіцыстыкі і мастацкай прозы, сярод якіх «Квецень маёй вясны», «Я выбіраю Бабруйск», «Слухаю і раздумваю», «Вугал зроку» і іншыя. У 2017 годзе ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» надрукавана кніга публіцыстыкі і мастацкіх твораў «Падрэзанае крыло»[3]. Аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў[3]. Адрэдагаваў знойдзены дзённік камандзіра разведгрупы «Сямерка» Мікалая Варожышчава, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Быхаўскага раёна, і выдаў яго пад назвай «Па радыёграме — у Быхаўскі раён», тое ж зрабіў і з нататкамі жыхара мястэчка Баркалабава Быхаўскага раёна Віктара Куляшова, выпусціўшы кнігу «Таямніцы і паданні Баркалабаўскага краю»[3]. Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia