Мікалай Фаміч Шындзікаў
Мікалай Фаміч Шы́ндзікаў[2] (30 кастрычніка 1925, вёска Любіж, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 22 студзеня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяЗ сялян. Скончыў пяць класаў Цімохаўскай сямігодкі. У 1939 годзе сям’я пераехала ў сяло Тэнгулы Марыінскага раёна Кемераўскай вобласці. Вучыўся ў школе механізатараў пры Благавешчанскай МТС і стаў трактарыстам. У 1943 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. У 1944 годзе скончыў школу механікаў-вадзіцеляў[2]. Механік-вадзіцель танка Т-34 М. Шындзікаў ваяваў на 1-м Беларускім фронце. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы. Пры авалоданні польскім горадам Інаўрацлавам 22 студзеня 1945 года экіпажам танка было знішчана 41 аўтамашына, 4 самалёты, 56 фашыстаў. У гэтым баі гвардыі сяржант Шындзікаў М. Ф. загінуў. Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia