Мікравалакно![]() Мікравалакно (англ.: microfibre ці microfiber) — тканіна, вырабленая з валокнаў поліэфіру , таксама можа складацца з валокнаў поліаміду і іншых палімераў. Сваю назву тканіна атрымала з-за таўшчыні валокнаў, якая складае некалькі мікраметраў. Мікравалакно выкарыстоўваецца ў вытворчасці тканых, нятканых і трыкатажных матэрыялаў. Можа быць выкарыстана ў вытворчасці адзення, абіўцы, у прамысловых фільтрах, ва ўборачнай прадукцыі. МатэрыялМікравалакно вырабляецца з валакна памерам менш за 1 дэнье , валокны аб’ядноўваюцца для фарміравання пражы. Сучасная нітка мікравалакна пры даўжыні ў 100 000 метраў важыць усяго 6 грамаў[1]. ГісторыяВытворчасць звыштонкага валакна (менш 0,7 дэнье) пачалося ў канцы 1950 года з выкарыстаннем тэхналогіі скруту ніткі з расплаўленай масы. Мікравалакно было распрацавана ў Японіі ў 1976 годзе. ВытворчасцьУ вытворчасці мікравалакна выкарыстоўваюць поліамід і поліэфіры. Поліамідная нітка загадзя падрыхтоўваецца — ёй надаюць зоркападобную форму. Затым падрыхтаваную поліамідную нітку апускаюць у расплаўлены поліэфір, прапускаюць праз найтанчэйшыя адтуліны і затым астуджаюць. Пасля астуджэння ніткі поліэфіру аддзяляюцца ад поліаміднай асновы і адпраўляюцца на вытворчасць тканіны. ТэхналогіяВытворчасць мікравалакна — высокадакладны працэс, паколькі неабходна атрымаць палімерную нітку з дыяметрам у адну дзясятую ці нават у сотыя долі міліметра. Для вытворчасці мікравалакна выкарыстоўваюцца экструдары (ад лац.: extrudo — выціскаць). Экструдар — гэта машына для размякчэння (пластыкацыі) матэрыялаў і надання ім формы шляхам працісквання праз профільны інструмент (т. зв. экструзійную галоўку), перасек якога адпавядае канфігурацыі вырабу. Працэс перапрацоўкі матэрыялаў у экструдары называецца экструзіяй . Паколькі ў апошні час мікравалакно выціскаюць у форме двайной ніткі (унутраная поліамідная «зорачка» і знешні поліэстэравы контур), тэхналогія яго вытворчасці яшчэ больш ўскладнілася. На выхадзе з экструдара астуджэнне двайной ніткі вадой прыводзіць да аддзялення поліаміднага і поліэстэравага складнікаў ніткі, у выніку чаго кожная мікранітка мае вельмі высокую плошчу мікразазораў, што і прыводзіць да высокай упітвальнай здольнасці тканіны. Канчатковая якасць мікравалакна залежыць ад геаметрычных параметраў нітак, конусу сціску ў экструдара і тэмпературнага рэжыму і інш. Уласцівасці мікравалакнаМікравалакно валодае высокай устойлівасцю, у яго багатая палітра яркіх адценняў, гэтая тканіна цалкам паддаецца пранню. Тканіны з мікравалакна валодаюць падвышанай упітвальнай здольнасцю дзякуючы вельмі малому дыяметру перасеку ніткі (тканіна атрымліваецца больш «губчатай»). Падыходзіць для вытворчасці мяккай мэблі.
Ужываецца для вытворчасці адзення. Тканіна для адзення з мікравалакна дзякуючы «губкаватасці» валодае здольнасцю добра захоўваць цяпло, пры гэтым адзенне можа быць больш лёгкім і тонкім у параўнанні з іншымі тканінамі. Недахопы
ВыкарыстаннеТэхнічнае мікравалакно ўжываецца ў таварах для ўборкі. Дзякуючы здольнасці выдаляць тлушч і пыл без хімічных сродкаў былі створаны сурвэткі, якія дазваляюць мыць посуд і праціраць паверхні, захоўваючы чысціню дома. А дзякуючы здольнасці эфектыўна ўпітваць ваду з мікравалакна робяць кілімкі ў ванную і пярэдні пакой. Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia