Міксаміцэты
Міксаміцэты, сапраўдныя слізевікі (Myxomycetes) — клас (або падклас) слізевікоў (Mycetozoa), які ўключае каля 800 відаў арганізмаў. АпісаннеМаюць вегетатыўнае цела ў выглядзе слізістай, без абалонкі шмат’ядзернай (ядры дыплоідныя) пратаплазмы — плазмодыя дыяметрам ад некалькіх міліметраў да 1 м, ярка афарбаванае (лімонна-жоўтае, ружовае, чырвонае, фіялетавае да амаль чорнага). ПашырэннеШырока распаўсюджаныя наземныя арганізмы. Жывуць пераважна на рэштках расліннага, радзей жывёльнага і грыбнога паходжання. Большасць відаў касмапаліты. Найлепш вывучаны плазмадыяльныя слізевікі лясных зон умеранага і трапічнага паясоў. Асаблівасці біялогііАдсутнасць клетачнай сценкі ў плазмодыя стварае ўмовы для ўнутрыклетачнага стрававання. Плазмодый актыўна фагацытуе бактэрыі, прасцейшых, водарасці, дробных беспазваночных і розныя цвёрдыя харчовыя часцінкі. Плазмодый валодае амёбападобнай актыўнасцю і рытмічным токам цытаплазмы. Ён можа актыўна міграваць і валодае рознымі станоўчымі і адмоўнымі таксісамі. Пры пэўных умовах з плазмодыя ўтвараецца спаракарп, у якім фарміруюцца споры. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia