Мінеральнае возера![]() Мінеральнае возера — возера, салёнасць (мінералізацыя) якога перавышае 1 праміле. Вада такіх вадаёмаў адрозніваецца рэзкім смакам і непрыдатная для піцця без дадатковай апрацоўкі. Мінеральныя азёры падзяляюцца на саланаватыя (ад 1 да 25 праміле) салёныя (ад 25 да 50 праміле) і саляныя (звыш 50 праміле)[1]. Па хімічным складзе мінеральныя азёры падзяляюцца на карбанатныя (содавыя), сульфатныя (горка-салёныя) і хларыдныя (салёныя)[1]. У пераважнай большасці салёныя азёры — бяссцёкавыя вадаёмы, размешчаныя ў засушлівым клімаце. У азёры могуць упадаць прэсныя рэкі, аднак, пры выпарэнні вады нанесеныя мінеральныя рэчывы асядаюць. Узровень возера можа значна вагацца у залежнасці ад пары года і пагодных умоў. Пры паніжэнні ўзроўню салёнасць возера павялічваецца, пры павышэнні — паніжаецца. У мінеральных азёрах здабываецца хімічная сыравіна: у карбанатных — сода, у сульфатных — мірабіліт, у хларыдных — павараная соль. Асобна вылучаюцца азёры ў кратарах вулканаў. Самае вялікае возера Зямлі — Каспійскае мора — салёнае. Возера Балхаш у сваім родзе ўнікальнае: частка яго ўтрымлівае прэсную ваду, частка — салёную. Вядомыя салёныя азёры
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia