Мінскія магілы
Мінскія магілы (кіт. 明十三陵, míng shísān líng) — месца пахавання кітайскіх імператараў дынастыі Мін за 50 кіламетраў ад Пекіна каля падножжа гары Цяньшоў (天寿山). На Мінскіх магілах пахаваны 13 з 16 імператараў дынастыі Мін. Будаўніцтва манумента пачалося пры імператары Юнлэ ў 1409 годзе, па загаду якога быў таксама ўзведзены Забаронены горад у Пекіне. Да смерці сваёй жонкі імператар абраў гэтыя мясціны для будаўніцтва свайго маўзалея Чанлін. Чанлін з’яўляецца самым вялікім з магільных манументаў Мінскіх магіл і лічыцца самым імпазантным месцам пахавання імператараў у кітайскай гісторыі. Будаўніцтва манументальнага комплекса было скончана ў 1427 годзе. Да заняпаду Мінскай дынастыі ў 1644 годзе на Мінскіх магілах былі пахаваны 13 імператараў дынастыі Мін. Акрамя імператарскіх магіл, на тэрыторыі манумента маюцца сем магіл імператарскіх канкубінаў і адна магіла еўнуха.
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia