Мінскі маргарынавы завод
ААТ «Мінскі маргарынавы завод» — беларускае прадпрыемства харчовай прамысловасці, размешчанае ў Мінску. Уваходзіць у дзяржаўны канцэрн «Белдзяржхарчпрам». ГісторыяЗавод заснаваны пастановай Савета Міністраў СССР 14 верасня 1946 года. 17 красавіка 1951 года прадпрыемства ўведзена ў эксплуатацыю: была атрымана першая маргарынавая прадукцыя. У 1953 годзе ўведзены ў эксплуатацыю маянэзны цэх. 18 сакавіка 1981 года завод быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў[11]. 30 снежня 1993 года прадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства, значны пакет акцый апынуўся ў дырэктара прадпрыемства. У 1990-я гады яно было рэканструявана з удзелам венгерскіх кампаній, планавалася арганізацыя піваварнай вытворчасці. У 1998 годзе Аляксандр Лукашэнка ў публічным выступе раскрытыкаваў дырэктара прадпрыемства, абвінаваціўшы ў спробе прыватызацыі завода. Пасля яго сыходу з пасады доля дзяржавы на заводзе была даведзена да 82 %. У 2002 годзе суд распачаў справу аб банкруцтве завода, быў уведзены ахоўны перыяд, і да 2008 года прадпрыемства расплацілася з абавязкамі. У 2006—2007 гадах завод мадэрнізаваў вытворчасць, закупіўшы новае абсталяванне[12][13][14][15][16][17][18][19][20]. Сучасны станЗавод вырабляе алейна-тлушчавую прадукцыю (маргарын, спрэды, маянэз, алей сланечнікавы, соусы) пад гандлёвай маркай «Залатая кропля»[14]. У 2015 годзе было выраблена 7,4 тыс. т маргарыну і тлушчаў, 6,3 тыс. т маянэзных прадуктаў, 3,6 тыс. т расліннага алею, 0,6 тыс. т спрэдаў, сырнага прадукту, хрэна, гарчыцы, кетчупа. 95,6% прадукцыі пастаўляецца на ўнутраны рынак Рэспублікі Беларусь, асноўны напрамак экспарту — Расія. 73,8% прадукцыі было пастаўлена на спажывецкі рынак, 26,2% — прамысловым прадпрыемствам. У 2015 годзе прадпрыемства ўтрымлівала 38,6% рынку маргарынавай прадукцыі ў рэспубліцы і 27,7% рынку маянэзу. Магутнасці прадпрыемства разлічаны на штогадовую вытворчасць 13,7 тыс. т маргарыну, 11,3 тыс. т маянэзу, кетчупа, хрэна і гарчыцы, 7,1 тыс. т рафінаваных фасаваных раслінных алеяў[21]. Станам на 2016 год, 94,09556% акцый прадпрыемства (526,4 тыс. з 559,4 тыс.) знаходзілася ў дзяржаўнай уласнасці[22]. Прадпрыемства было ўнесена ў план прыватызацыі на 2011—2013 гады[23], аналагічныя планы былі абвешчаныя ў 2016 годзе[24]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia