Міністр энергетыкі ЗША

Міністр энергетыкі ЗША
United States Secretary of Energy
Пячатка Міністэрства энергетыкі ЗША
Пячатка Міністэрства энергетыкі ЗША

Пасаду займае
Крыс Райт
з 4 лютага 2025
Узначальвае Міністэрства энергетыкі
Кандыдатура прапануецца Прэзідэнтам ЗША
Прызначаецца зацвярджаецца Сенатам ЗША
Пасада з’явілася 6 жніўня 1977
Першы на пасадзе Джэймс Шлезінгер
Па парадку замяшчэння Прэзідэнта ЗША Пятнаццаты
Сайт www.doe.gov

Міністр энергетыкі ЗША — глава міністэрства энергетыкі ЗША, член кабінета ЗША, і пятнаццаты ў лініі наследавання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Пасада была створана 1 кастрычніка 1977 са стварэннем Міністэрства энергетыкі, калі прэзідэнт Д.Картэр падпісаў адпаведны закон[1]. У паўнамоцтвы новага міністэрства ўвайшоў кантроль за доўгатэрміновымі даследаваннямі і развіццём энергетычных тэхналогій, энергазахаванне, даследаванні ў вобласці ядзернай энергетыкі, збор даных, а таксама прагназаванне ў вобласці энергетыкі. Пасля заканчэння халоднай вайны міністэрства энергетыкі таксама надавала ўвагу пытанням захаванняў радыеактыўных адыходаў і падтрыманню якасці навакольнага асяроддзя.

Першым міністрам энергетыкі быў былы міністр абароны і дырэктар ЦВУ Д. Шлезінгер[2]. За час існавання пасады міністра энергетыкі гэты пост займала 12 чалавек. Першай жанчынай і першай афраамерыканкай на пасту міністра энергетыкі была Хейзел О’Ліры, яна ж займала гэта пост найбольш працяглы тэрмін — 4 года[3]. Першым іспанамоўным міністрам энергетыкі стаў Федэрыка Пенья[4]. З 20 студзеня 2009 па 22 красавіка 2013 міністрам быў нобелеўскі лаўрэат 1997 года па фізіцы Стывен Чу.

Спіс міністраў энергетыкі ЗША

Партрэт Імя Даты знаходжання на пасадзе Служылі пры прэзідэнце
1 Джэймс Шлезінгер 6 жніўня 1977 — 6 жніўня 1979 Джымі Картэр
2 Чарлз Дункан 24 жніўня 1979 — 20 студзеня 1981 Джымі Картэр
3 Джэймс Эдвардс 23 студзеня 1981 — 5 лістапада 1982 Рональд Рэйган
4 Дональд Ходэл 5 лістапада 1982 — 7 лютага 1985 Рональд Рэйган
5 Джон Херынгтан 7 лютага 1985 — 20 студзеня 1989 Рональд Рэйган
6 Джэймс Уоткінс 1 сакавіка 1989 — 20 студзеня 1993 Джордж Буш
7 Хейзел О’Ліры 22 студзеня 1993 — 20 студзеня 1997 Біл Клінтан
8 Федэрыка Пенья 12 сакавіка 1997 — 30 чэрвеня 1998 Біл Клінтан
9 Біл Рычардсан 18 жніўня 1998 — 20 студзеня 2001 Біл Клінтан
10 Спенсэр Абрахам 20 студзеня 2001 — 1 лютага 2005 Джордж Буш
11 Самуэль Бодман 1 лютага 2005 — 20 студзеня 2009 Джордж Буш
12 Стывен Чу 20 студзеня 2009 — 22 красавіка 2013 Барак Абама
13 Эрнэст Моніз 16 мая 2013 — 20 студзеня 2017 Барак Абама
в. а. Грэйс Бошэнек 20 студзеня — 2 сакавіка 2017 Дональд Трамп
14 Рык Перы 2 сакавіка 2017 — 1 снежня 2019 Дональд Трамп
15 Дэн Брует 2 снежня 2019 — 20 студзеня 2021 Дональд Трамп
в. а. Дэвід Х’юзенга 20 студзеня — 25 лютага 2021 Джо Байдэн
16 Джэніфер Грэнхолм 25 лютага 2021 — 20 студзеня 2025 Джо Байдэн
17 Крыс Райт 4 лютага 2025 — па цяперашні час Дональд Трамп

Зноскі

  1. Origins(недаступная спасылка). U.S. Department of Energy. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2007. Праверана 29 ліпеня 2007.
  2. Biography of James Schlesinger Origins. U.S. Department of Defense. Праверана 13 жніўня 2007.
  3. President Hazel R. O'Leary Honored by Urban League. Fisk University. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 13 жніўня 2007.
  4. Federico F. Peña to be Sworn in as the Eighth Secretary of Energy(недаступная спасылка). U.S. Department of Energy. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012. Праверана 13 жніўня 2007.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya