Мірыям Радрыгес Марцінес
Мірыям Радрыгес Марцінес (нар. каля 1967 — 10 мая 2017, Сан-Фернанда, Тамауліпас, Мексіка) — мексіканская праваабаронца[4][5][6]. Заснавальніца арганізацыі бацькоў зніклых без вестак пасля таго, як яе дачку выкралі і забілі. Мірыям забілі баевікі, якія ўварваліся ў яе дом 10 мая 2017 года[7]. БіяграфіяМірыям Элізабет Радрыгес Марцінес жыла ў Сан-Фернанда, Мексіка. Абшчына Сан-Фернанда знаходзіцца ў Тамаўліпасе, адным з самых жорсткіх рэгіёнаў. Паводле дадзеных урада, у рэгіёне самая вялікая колькасць зніклых без вестак у Мексіцы[8]. Дачка Мірыям, Карэн Алехандра Салінас Радрыгес, знікла ў 2012 годзе[9]. Маці стварыла групу «Colectivo de Desaparecidos de San Fernando» (Калектыў зніклых Сан-Фернанда). Падазраваныя ў забойстве збеглі з турмы. Мірыям працягвала пошукі амаль два гады, да 2014 года[10], калі цела дачкі знайшлі ў таемнай магіле. Пасля гэтага жанчыне таксама перашкодзіла спроба наркартэля «Лос-Сетас» выкрасці яе мужа. Яна праследавала членаў банды на сваёй машыне і адначасова паведамляла пра арміі, якая пасля арыштавала злачынцаў[11]. Аднак адзін з падазраваных, арыштаваных па справе дачкі, уцёк з турмы пасля арышту[12]. Мірыям Радрыгес у інтэрв’ю заявіла, што атрымлівала пагрозы расправай і забойствам ад злачынных арганізацый, але не была абаронена мясцовымі ўладамі[8]. Разам з пошукам дачкі Мірыям Радрыгес Марцінес прыклала намаганні, каб дапамагчы іншым бацькам, дзеці якіх зніклі. Пасля гэты праваабарончы рух аформіўся ў арганізацыю «Colectivo de Desaparecidos» (Калектыў зніклых). Мірыям Радрыгес Марцінес забілі 10 мая 2017 года, у дзень, калі Мексіка адзначае Дзень маці[13][14][15]. Група баевікоў уварвалася ў дом Мірыям, яе сур’ёзна паранілі і яна памерла дарогай у бальніцу[16]. Развіццё праваабарончага рухуМексіканская камісія па правах чалавека заклікала правесці поўнае расследаванне забойства. У 2012 годзе Мірыям Радрыгес Марцінес арганізавала ў сваім горадзе групу сем’яў ахвяр гвалту. Група сем’яў, якую яна арганізавала, ёсць часткай шырэйшага руху, які вырас з часу знікнення 43 студэнтаў каледжа, што навучаліся ў Герэра ў кастрычніку 2014 года. Цяпер[калі?] у Мексіцы ёсць як мінімум 13 такіх груп[11]. У знак пратэсту 10 мая 2017 года ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Мірыям Элізабет Радрыгес Марцінес патрабавалі ад урада Мексікі і Федэральнага ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі забяспечыць бяспеку і абарону праваабаронцаў[17][18][19][20][21][22]. Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia