Міс Беларусь-2008Фінал VI Нацыянальнага конкурсу прыгажосці Міс Беларусь у 2008 годзе праходзіў 2 мая ў Палацы спорту. Сам конкурс праходзіў у некалькі этапаў — абласныя адборачныя туры, рэспубліканскі адборачны тур і рэспубліканскі фінал. З 9 студзеня па 10 лютага ў пятнаццаці гарадах Беларусі мінулі кастынгі конкурсу «Міс Беларусь-2008». На кастынгах пабывалі больш за 2 тыс. дзяўчын ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў. Рэкардсменам па колькасці ўдзельніц адборачнага тура стаў Мінск, дзе на кастынг прыйшло больш за 500 удзельніц. На першым рэгіянальным этапе з кожнай вобласці і горада Мінска журы абрала па 24 дзяўчыны, у другі тур конкурсу, па рашэнні журы, прайшлі па 12 дзяўчын з кожнай вобласці і горада Мінска. Яны і прынялі ўдзел у фінале. У фінале конкурсу дзяўчыны здзяйснялі 3 выхады на сцэну — у нацыянальнай вопратцы, купальніку і вячэрнім уборы, акрамя таго ацэньваліся адказы на пытанні журы. ПераможцыПераможцай конкурсу і ўладальніцай тытула «Міс Беларусь — 2008» стала 21-гадовая Вольга Хіжынкова з Віцебска.
Галоўны прызГалоўным прызам з’яўляецца карона, вырабленая з выкарыстаннем 100 грамаў белага золату 585-й пробы і каля паўтысячы каштоўных і напаўкаштоўных камянёў. Акрамя таго пераможцам уручаюцца грашовыя прызы, а Міс Беларусь атрымала права прадстаўляць краіну на міжнародных конкурсах прыгажосці, у тым ліку на конкурсе Міс Свету, і аднапакаёвую кватэру ў сталічным раёне Вяснянка. АрганізатарыАрганізатарамі конкурсу выступілі ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» пры ўдзеле Нацыянальнай школы прыгажосці, студыі моды Сяргея Нагорнага і студыі «Тамара». Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia