Міс Марвел (серыял)
«Міс Марвел» (англ.: Ms. Marvel) — амерыканскі міні-серыял, створаны Бішай К. Алі для Disney+, заснаваны на коміксах выдавецтва «Marvel Comics» Камале Хан / Міс Марвел. Серыял уваходзіць у чацвёртую фазу кінасусвету Marvel. Прэм’ера «Міс Марвел» адбылася 8 чэрвеня, а заключная серыя выйшла 13 ліпеня 2022 года. Серыял з’яўляецца прыквелам фільма «Марвелы» (2023), у якім Іман Велані зноў будзе выконваць ролю Камалы, а таксама вернуцца і іншыя ўдзельнікі серыяла. СюжэтАмерыканка пакістанскага паходжання і мусульманка з Джэрсі Камала Хан здабыла суперздольнасці пасля ўздзеяння Тумана Тэрыгена. Ён быў выпушчаны кіраўніком звышлюдзей Чорным Громам і абудзіў у людзях старажытныя гены. У выніку Камала атрымала здольнасць расцягваць сваё цела і змяняць вонкавае аблічча. ВодгукіСерыял атрымаў станоўчыя водгукі, асабліва за крэатыўны візуальны стыль і гульню Іман Велані. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia