Мітальшпіль (апавяданне)
«Мітальшпіль» (руск.: Миттельшпиль) — апавяданне расійскага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1991 годзе[1] ў складзе зборніка «Сіні ліхтар». СюжэтУ апавяданні «Мітальшпіль», як і ў многіх іншых творах Віктара Пялевіна, раскрываецца тэма мяжы двух светаў[2]. Дзеянне апавядання адбываецца на мяжы эпох, пры пераходзе ад савецкай улады да новай дэмакратыі. Гераіня апавядання, валютная прастытутка Люся, шукае кліентаў у дарагіх гасцініцах «Нацыяналь», «Інтурыст» і «Масква»[3]. Яна знаёміцца са сваёй калегай Нэлі, хоць і нагадвае, што дзесьці бачыла яе шмат разоў. Іх вырашаюць падвезці дамоў двое марскіх афіцэраў на зялёным «пазіку». Па дарозе маракі спрабуюць забіць прастытутак, аднак Нэлі і Люся даюць ім адпор і шчасна дабіраюцца да дома[4]. Далей чытача чакае характэрны для твораў Пялевіна неспадзяваны камічны фінал[5]. Аказваецца, што і Нэлі, і Люся, каб прыстасавацца да новай эпохі, змянілі не толькі прафесію, але і пол[2]. Нэлі раней была Васіліем Цыруком, які служыў сакратаром камсамола. Люся ж была Антонам Паўлавым, яго намеснікам па арграбоце. Марскія афіцэры Валера і Вадзім аказваюцца былымі жанчынамі — сёстрамі Варай і Тамарай[3]. Нягледзячы на фізічныя змяненні, якія адбыліся з героямі, вобраз іх мыслення застаецца старым, савецкім. Любы напамін пра мінулае жыццё выклікае ў Люсі настальгію. Нэлі ж часам здаецца, што яна працягвае ісці па партыйнай лініі. Нешта падобнае адчуваюць і маракі[4]. Назву «Мітальшпіль» можна перавесці як «гульня на сярэдзіне». Героі апавядання жывуць на зломе эпох, і ў іх свядомасці ідзе барацьба савецкага і постсавецкага светаў. Яны спрабуюць знішчыць у сабе ўсё старое, але цалкам гэта зрабіць не ўдаецца[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia