Міхал Крыштафавіч Пузына
Міхал Крыштафавіч Пузына (раней 1792 — пасля 1814) — каталіцкі шляхціц-землеўласнік, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. БіяграфіяНалежаў да княжацкага роду Пузынаў. Нарадзіўся ў сям’і Крыштафа-Дамініка Пузыны ад яго жонкі Марыяны Юдзіцкай. Быў жанаты двойчы: 1) князёўна Барбара Радзівіл — дачка Альбрэхта Радзівіла (1717—1790); 2) шляхцянка Вішчыцкая. Меў шэсць дзяцей:
У 1792 г. і пазней Міхал Крыштафавіч Пузына упамінаецца як рэчыцкі войскі. У часы франка-расійскай вайны 1812 года з 13 ліпеня па 27 ліпеня 1812 г. па прызначэнні французскіх ваенных улад быў прэзідэнтам Агульнай камісіі Часовага ўрада Мінскай правінцыі, а з 27 ліпеня па 16 лістапада 1812 г. — прэзідэнтам Муніцыпальнай рады Мінскага дэпартамента Часовага ўраду ВКЛ (1812). У 1814 г. упамінаецца як прэзідэнт Мінскага межавога суду. 1800 г. у Мінскім павеце меў 77 двароў з 460 прыгоннымі, а ў Бабруйскім павеце — 76 двароў з 393 прыгоннымі. Разам — 853 душы. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia