Міхась Гузоўскі
Міха́сь Гузо́ўскі[1] (1898 — пасля 1944) — беларускі нацыянальны дзеяч. БіяграфіяУ 1918—1919 гадах — член Беларускай вучнёўскай грамады ў Варонежы[2]. У 1921 — працаваў настаўнікам[2]. У лістападзе 1921 года прымусова накіраваны польскай школьнай адміністрацыяй на настаўніцкія курсы ў Кракаў[2]. У 1922 годзе накіраваны з рэкамендацыі ТБШ на вучобу ў Чэхаславакію[2]. Скончыў агранамічнае аддзяленне Пражскай вышэйшай палітэхнікі[2]. Быў адным з кіраўнікоў Аб’яднання беларускіх студэнтаў за граніцай і Заходняй Беларусі (АБСА), сябрам Беларускай грамады, Беларускага сялянскага саюза ў Празе, скаўцкай арганізацыі Беларускі Сокал і іншых[2]. У 1925 годзе абраны ў рэвізійную камісію Рады БНР[2]. У 1929 годзе вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, быў сябрам Беларускага гаспадарчага саюза[2]. У часе Другой сусветнай вайны жыў на Віленшчыне[2]. Летам 1944 года арыштаваны НКУС[2]. Далейшы лёс невядомы. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia