Міхась Кожыч (СВБ)
Міхась Кожыч (22 снежня 1924 — 23 кастрычніка 2013) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, адзін з кіраўнікоў падпольнага Саюзу вызвалення Беларусі ў Навагрудку ў 1946 г. Мянушка «Дубовы». [1] БіяграфіяНарадзіўся 22 снежня 1924 г. у в. Паўберг Навагрудскага павета, Польшча. Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну скончыў курсы для настаўнікаў у Навагрудку. Працаваў настаўнікам у роднай вёсцы Паўберг, пакуль у 1944 г. савецкія партызаны не спалілі школу. Пасля працаваў у паліклініцы ў Навагрудку, але летам таго ж года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Вісленскім плацдарме, фарсіраваў Одэр, быў цяжка паранены. У 1946 г. уступіў у Саюз вызвалення беларусі, створаны па ініцыятыве Генадзя Казака, сябра Беларускай незалежніцкай партыі. Міхась Кожыч стаў адным з кіраўнікоў арганізацыі, узначальваў Арганізацыйны аддзел. Арганізацыю выдалі правакатары, і пад канец мая 1947 г. савецкія спецслужбы арыштавалі ў Баранавіцкім раёне 18 сяброў арганізацыі, сам Міхась Кожыч быў арыштаваны 30 мая. 30 жніўня 1947 г. ваенны суд прысудзіў дзеячаў арганізацыі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў лагераў[2]. Міхась Кожыч атрымаў 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення працаваў будаўніком. Разам з сям’ёй вярнуўся з Казахстана ў Беларусь у 1960-х, жыў у Навагрудку. У апошнія гады цяжка хварэў, быў прыкаваны да ложка. Памёр 23 кастрычніка 2013 г. Ён быў апошнім жыючым сябрам Саюза вызвалення Беларусі. Не быў реабілітаваны. Зноскі
Літаратура
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia