Міхаіл Іванавіч Аўсяннікаў
Міхаіл Іванавіч Аўсяннікаў (1 студзеня 1924, Адэса — 1985, Гродна) — отарыналарынголаг, доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Адэскі медыцынскі інстытут (1948)[2]. Старэйшы навуковы супрацоўнік ЛОР-клінікі Адэскага НДІ сухотаў (1951—1956). Асістэнт ЛОР-кафедраў інстытутаў удасканалення ўрачоў у Запарожжы і Кіеве (1956—1964). Загадчык кафедры ЛОР-хвароб Гродзенскага медыцынскага інстытута (1964—1985)[2][3]. Навуковая дзейнасцьІм упершыню ў СССР распрацавана і ўкаранёна ў практыку методыка мастаідапластыкі злучальна-тканым ласкутом[3]. М. І. Аўсяннікаў абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Хірургічнае лячэнне хворых хранічным гнойным сярэднім атытам»[3]. Ён укараніў пластычныя аперацыі пры заганах развіцця вушной ракавіны, цвёрдага неба, распрацаваў метады касметычных і пластычных аперацый носа і вушной ракавіны, кансерватыўных і аператыўных метадаў лячэння захворванняў ЛОР-органаў, арганізаваў працу абласнога навуковага грамадства оталарынголагаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі, апублікавана звыш 60 навуковых прац, атрымана 2 аўтарскіх пасведчанні на вынаходствы[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia