Міхаіл Іванавіч Семянцоў
Міхаіл Іванавіч Семянцо́ў (26 верасня 1917—12 лютага 1945) — ваенны лётчык, гвардыі старшы лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Нарадзіўся ў Нікольскай слабодцы (зараз у межах Кіева). праз некалькі гадоў сям'я пераехала ў пасёлак Ільіч (каля Гомеля). Тут М. І. Семянцоў скончыў васьмігодку, школу ФЗВ. Працаваў слесарам на прадзільнай фабрыцы і на чыгунцы ў Гомелі. Адначасова вучыўся ў аэраклубе. Намеснік камандзіра эскадрыллі 41-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка (8-я знішчальная авіяцыйная дывізія, 5-ы знішчальны авіяцыйны корпус, 2-я паветраная армія) гвардыі старшы лейтэнант М. І. Семянцоў да ліпеня 1943 г. зрабіў 270 баявых вылетаў, прымаў удзел у 69 паветраных баях, збіў 12 асабіста і ў групе 9 самалётаў праціўніка. Двойчы тараніў варожыя самалёты. Усяго збіў асабіста 18 і ў групе 12 самалётаў. Загінуў 12 лютага 1945 г.у баі ў раёне аэрадрома Нейсэ. Узнагароды
Памяць
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia