Міхаіл Аляксеевіч Карпечанка
Міхаіл Аляксеевіч Карпе́чанка (14 лістапада 1959, в. Болін — 12 красавіка 2021, Бялынічы) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец. БіяграфіяСкончыў у 1975 годзе Наваельненскую сярэднюю школу, у 1978 годзе Барысаўскае ПТВ № 62 будаўнікоў, у 1985 годзе філфак БДУ. У 1999 годзе праходзіў стажыроўку ў Еўрапейскім інстытуце журналістыкі ў Лінчэпінгу (Швецыя). Працаваў на новабудоўлях гарадоў Маладзечна і Мінска, карэспандэнтам рэдакцыі Чэрыкаўскай раённай газеты. Сябра Саюза журналістаў Беларусі. Старшыня рады грамадскага аб’яднання «Бялыніцкае краязнаўчае таварыства». Жыў у Бялынічах. Памёр 14 красавіка 2021 года[1]. ТворчасцьУ друку выступаў з 1980 г. Першыя творы змясціў на старонках Краснапольскай раённай газеты «Чырвоны сцяг», у газетах «Беларускі універсітэт», «Чырвноая змена», часопісах «Маладосць», «Падарожнік», і іншых перыядычных выданнях Беларусі. Працаваў намеснікам, а потым рэдактарам бялыніцкай райгазеты «Зара над Друццю». Аўтар п’ес: «Канвеер» (пастаўлена ў 1995 г.; тэатральная студыя «Валянцін» Магілёўскага гарадскога цэнтру адпачынку і вольнага часу; рэжысёр Валянцін Ермаловіч), «Першы пацалунак» (1998, там жа), «На парозе блакітнай вясны» (1998, там жа), «…І ёй захацелася жыць…» (1998, там жа), «Дачка волі» (2001, там жа), «Дождж для дваіх» і іншых; прыпавесці «Перуноў Дуб з Крывяліцкага бору», апавяданняў і нарысаў, гумарэсак, прыкладам, «Апошні стрэл Забалоцкага», «Дэзерцір», «Круг маны», «Па той бок Балтыкі», «Аб чым шуміць кавыль — трава?…», «На скрыжаванні болю і надзеі», іншых публіцыстычных, краязнаўчых артыкулаў. Выдаў зборнік п’ес «Дачка волі» ("Бібліятэчка часопіса «Маладосць», 2001), краязнаўчых нарысаў «Галоўчын» («Пейто», Мн., 2001), кнігу «Вочы гісторыі» (Магілёў, 2002), кнігу нарысаў «На скрыжаванні болю і надзеі» (выд. Мн.: В. Хурсік, 2006), быў складальнікам і рэдактарам кнігі «Гукі мінуўшчыны», адным з аўтараў паэтычнага зборніка сяброў літаратурнага аб’яднання «Узлёт» Белдзяржуніверсітэта «Вусны» (Мн.: «Юнацтва», 1986). УзнагародыЛаўрэат спецыяльнай прэміі Бялыніцкага райвыканкама імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года-2010», узнагароджаны ганаровым знакам «Выдатнік друку Беларусі». Бібліяграфія
Творы
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia