Міхаіл Васільевіч Лытысаў
Міхаіл Васільевіч Лытысаў (15 лістапада 1902, в. Блізяціна, Невельскі раён — 13 лютага 1979) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы. БіяграфіяЗ 1925 года кіраваў калгасам на Невельшчыне. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху на Беларусі. Пасля заканчэння вайны застаўся працаваць на беларускай зямлі ў Глыбоцкім раёне. У 1946—1967 гадах М. В. Лытысаў быў старшынёй калгаса «Перамога» Глыбоцкага раёна. Паступова ў калгасе павялічыўся ўраджай збожжавых. Былі пабудаваны жывёлагадоўчыя памяшканні, амаль у тры разы павялічылася пагалоўе жывёлы. У 1949 годзе кожны гектар льна-даўгунца даў па 6 цэнтнераў валакна і 7 цэнтнераў насення. Калгас «Перамога» быў пастаянным удзельнікам усесаюзных і дзяржаўных сельскагаспадарчых выстаў, узнагароджваўся медалямі і дыпломамі. Вопыт перадавых ільноводаў знайшоў шмат паслядоўнікаў. За атрыманне высокага ўраджаю ільну ў 1950 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. З 1968 года знаходзіўся на пенсіі. Узнагароды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia