Міхаіл Дзмітрыевіч Дзеруноў
Міхаіл Дзмітрыевіч Дзеруноў (нар. 1930 , в. Пароеўка , Чавускі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і селяніна. У калгасе «Перамога» працуе з 1946 года, спачатку калгаснікам, а затым з 1949 года — трактарыстам. Працаваў на трактары ДТ-54, МТЗ, быў звеннявым па вырошчванню льну, бульбы. У 1978 годзе ураджайнасць бульбы ў яго звяне склала 380 ц з гектара. 12 красавіка 1979 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і высокі ўзор працоўнага гераізму, Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат». Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выбіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў, у 1985 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоунага Савета БССР. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia