Міхаіл Дзмітрыевіч Каўцэвіч
Міхаіл Дзмітрыевіч Каўцэвіч (25 ліпеня 1899, мяст. Любча, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Навагрудскі раён — 27 кастрычніка 1937, НКУС, Менск) — беларускі электратэхнік. Кандыдат тэхнічных навук (1932). БіяграфіяУ 1922 годзе эміграваў з Заходняй Беларусі ў Чэхаславакію. У 1928 годзе скончыў Пражскі электрамеханічны інстытут; у 1928—1930 гадах аспірант гэтага інстытута. У верасні 1927 у Празе пазнаёміўся з Я. Купалам[1]. У 1926-1929 гадах старшыня Саюза студэнтаў — грамадзян БССР. У 1930 годзе пераехаў у БССР, атрымаў савецкае грамадзянства. Пасля пераезду ў БССР бываў у доме Я. Купалы ў Мінску. З 1931 старшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН, з 1932 вучоны сакратар інстытута. Кандыдат тэхнічных навук (1932)[1]. У 1931—1932 гадах член бюро палітэмігрантаў пры ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР) БССР[1]. Арыштаваны 25 жніўня 1937 года. Асуджаны асобнай тройкай 25 кастрычніка 1937 г. да НМП. Расстраляны 27 кастрычніка 1937 г. у Менску. Рэабілітаваны ў 1957 г[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia