Міхаіл Дзмітрыевіч Краснабаеў

Міхаіл Дзмітрыевіч Краснабаеў
Дата нараджэння 5 лістапада 1960(1960-11-05) (64 гады)
Месца нараджэння
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр

Міхаіл Дзмітрыевіч Краснабаеў (5 лістапада 1960, в. Лябёдка, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі тэатральны дзеяч, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (2017—2022), старшыня мастацкага савета тэатра. «Чалавек года Віцебшчыны-2015».

Біяграфія

Пражываў з бацькамі ў в. Лелюкі Іўеўскага раёна. Бацька Дзмітрый Міхайлавіч Краснабаеў быў пасля вайны намеснікам дырэктара дзіцячага дома ў Іўі, а потым дырэктарам Лелюкінскай СШ, маці — завучам школы.

З 1980 па 1981 год год навучаўся ў Мінскім інстытуце культуры. З 1981 па 1985 год — ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

З 1985 па 2004 год працаваў артыстам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод яго найбольш значных вобразаў: Сымон («Сымон-музыка» Якуба Коласа), Рамэа («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Пётр («Мяшчане» М. Горкага), Шкаляр («Несцерка» В. Вольскага), Артур («Танга» С. Мрожака), Грэй («Алые паруса» А. Грына), Сушчэня, Барэйка («Выстрел в тумане» і «Пакахай мяне, салдацік!» па В. Быкаву) і іншыя.

З 2000 па 2001 год навучаўся ў Акадэміі перападрыхтоўкі работнікаў мастацтва, культуры і турызму, у «Майстэрні Пятра Фаменкі» (Масква, Расія).

З 2004 па 2017 год працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра імя Якуба Коласа.

Значнае месца ў рэжысёрскай творчасці М. Краснабаева займаюць спектаклі па творах У. Караткевіча: «Вераб’іная ноч» (па пралогу да рамана «Нельга забыць»), «Ладдзя роспачы» (па аднайменнай аповесці), «Леаніды не вернуцца на зямлю» (па раману «Нельга забыць»), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (па аднайменнаму раману). Міхаіл Краснабаеў паставіў шэраг добрых спектакляў для дзяцей: «Доктар Айбаліт», «Снежная каралева» Я.Шварца, «Прыгоды Дзюймовачкі» П. Ісайкіна і іншыя.

З 2017 па 2022 год М. Д. Краснабаеў — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Узнагароды

  • 1987 — дыплом Беларускага саюза тэатральных дзеячаў за ролю Сымона ў спектаклі «Сымон-музыка».
  • 2003 — дыплом лаўрэата III ступені Рэспубліканскага конкурсу п’ес для тэатра «Чалавек і грамадства» ў намінацыі «Інсцэніроўка па творах беларускай літаратуры для драматычнага тэатру» за інсцэніроўку аповесці У. Караткевіча «Ладдзя роспачы».
  • 2010 — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
  • 2012 — Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
  • 2013 — Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
  • 2015 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
  • 2016 — ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны».

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya