Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін

Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін
Дата нараджэння 1825
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1896(1896-02-20)
Род дзейнасці архівіст, археограф
Альма-матар

Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін (1825 — 20 лютага 1896) — беларускі вучоны-архівіст, археограф.

Біяграфія

Верагодна, паходзіў з Віцебшчыны. У 18391847 вучыўся ў Полацкай духоўнай семінарыі. У 1847—1853 гг. выкладаў у духоўным вучылішчы ў Віцебску. Працаваў у Полацкай духоўнай кансісторыі, віцебскім губернскім праўленні, губернскім статыстычным камітэце. З 1888 г. архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў.

Дзейнасць

Адзін са складальнікаў і рэдактараў (В.17-26) «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў». У каментарыях да дакументаў падкрэсліваў ролю праваслаўнай царквы ў гісторыі Беларусі 16—17 ст. Публікацыю інвентароў суправаджаў уласнымі падлікамі агульнага даходу сялян, велічыні іх надзелаў, павіннасцей і інш. Аўтар вершаў і баек (друкаваліся ў газеце «Витебские губернские новости».)

Зноскі

Літаратура

Асветнікі зямлі беларускай Х-пачатак ХХст.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya