Міхаіл Мікалаевіч Бадзяка
Міхаіл Мікалаевіч Бадзя́ка[2] (17 жніўня 1914, в. Пячары, Касцюковіцкі раён — 19 лютага 1998) — беларускі вучоны ў галіне металазнаўства. Член-карэспандэнт АН БССР (1974), доктар тэхнічных навук, прафесар (1968). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1981)[3]. БіяграфіяСкончыў Маскоўскі інстытут сталі ў 1941 годзе. З 1953 года намеснік дырэктара, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР[3]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па даследаванні тэрмакінэтыкі структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах высокіх і звышвысокіх хуткасцяў нагрэву, працэсам вяртання металаў і рэкрышталізацыі металаў, у якіх эксперыментальна усталяваны тэмпературны гістарэзіс рэкрышталізацыонных працэсаў пад уздзеяннем вялікіх хуткасцяў нагрэву. Распрацаваў тэарэтычныя асновы тэрмакінетыкі рэкрышталізацыі[3]. Навуковыя працыАўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, больш за 30 вынаходстваў[4].
УзнагародыДзяржаўная прэмія БССР 1988 года за распрацоўку тэорыі, тэхналогіі і абсталявання для атрымання гетэрагенных матэрыялаў метадамі электратэрміі і арганізацыі серыйнай вытворчасці гэтых матэрыялаў[4]. Узнагароджаны медалямі[4]. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia