Міхаіл Міхайлавіч Пікулік
Міхаіл Міхайлавіч Піку́лік[3] (19 красавіка 1948, Чэрвень (горад) Мінскай вобласці — 24 студзеня 2006[4]) — беларускі вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1994), доктар біялагічных навук (1993), прафесар (1998). БіяграфіяСкончыў Мінскі педагагічны інстытут (1971). З 1976 года ў Інстытуце заалогіі Нацыянальнай АН Беларусі (з 1985 года намеснік дырэктара, з 1995 года дырэктар), адначасова з 1997 года ў Беларускім педагагічным універсітэце, загадчык кафедры, прафесар (1998). Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па герпеталогіі, ландшафтнай экалогіі жывёл, унутрывідавой зменлівасці, біягеацэналогіі, праблемах аховы і рацыянальнага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці. Распрацаваў асноўныя палажэнні ландшафтнай герпеталогіі, абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетафаўны ў экалагічным маніторынгу. Правёў даследаванні па дынаміцы фаўны і стане зоацэнозаў у прыродных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, выяўленні ролі мазаічнасці ландшафтаў і рознатыповых экатонаў, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біялагічнай разнастайнасці дзікай фаўны. Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій[4]. Выбраная бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia