Міхаіл Пятровіч Кунько
Міхаіл Пятровіч Кунько (12 студзеня 1936, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Магілёўскім аблвыканкаме, Белдзяржпраекце, архітэктарам Кастрычніцкага раёна Мінска, намеснік начальніка Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінскага аблвыканкама, начальнікам аддзела ў Белмясцпрампраекце, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскім аддзяленні Дзіпрасувязі. Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1966 года. Пражывае ў г. Мінск. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан Салігорска (1963), будынак Магілёўграмадзянпраекта (1963), Слуцкая фабрыка мастацкіх вырабаў (1975), раённыя вузлы сувязі, АТС у гарадах Беларусі (1977— 83). ЗноскіЛітаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia