Міхаіл Сцяпанавіч Хама
Міхаіл Сцяпанавіч Хама (укр.: Хома Михайло Степанович; нар. 20 лістапада 1983, Бортныкы, Львоўская вобл.) — украінскі спявак, тэлевядучы, акцёр, гумарыст, рэжысёр, фронтмэн гурту «DZIDZIO». БіяграфіяМіхаіл Хама скончыў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. У 1999 г. стаў лаўрэатам гран-пры фестывалю «Маладая Галічына». Быў салістам групы «Міхаіл Хама і сябры», з якім выступаў на вяселлях і забаўляльных праграмах ў Заходняй Украіне. Акрамя традыцыйнага рэстараннага рэпертуару, група выконвала ўласныя песні, сярод якіх самая вядомая — песня «Нявеста». 9 верасня 2009 г. па ініцыятыве Кузьмы, саліста групы «Скрабін», у Наваяварыўску быў заснаваны гурт «DZIDZIO», салістам якога стаў Міхаіл Хама. Дзідзья — дыялектнае, размоўнае слова паднястроўска-пасанскага дыялекта украінскай мовы, якое значыць «дзядуля» — назва гурту паходзіць ад мянушкі дзеда Міхаіла Хамы. У 2013 г. разам з Аленай Мусіенка быў вядучым шоу «Спявай, калі зможаш» на Новым канале. У ліпені 2013 г. Міхаіл Хома ажаніўся. З будучай жонкай Міхаіл пазнаёміўся падчас вучобы ў музычным вучылішчы, пасля яны спявалі разам у гурце «Міхаіл Хама і сябры». У 2021 годзе Міхаіл Хома пачаў актыўна супрацоўнічаць з іншым вядомым артыстам Аляксандрам Панамаровым. Разам яны запісалі некалькі песень, самая вядомая з іх «Пазлы»[2]. ФільмаграфіяПаўнаметражныя
Караткаметражныя
Гл. таксамаЗноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia