Міхаіл Трафімавіч Клімаў
Міхаіл Трафімавіч Клімаў (нар. 30 студзеня 1929, в. Міхайлавічы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976). БіяграфіяВа ўзросце 16 гадоў паступіў у школу па падрыхтоўцы спецыялістаў па абслугоўванню машын на Аршанскім льнокамбінаце. З чэрвеня 1947 года па кастрычнік 1950 года праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Пасля звальнення ў запас вярнуўся на камбінат і працаваў слесарам, затым стаў брыгадзірам, а ў 1960 годзе — памочнікам майстра. Працаваў на Аршанскім льнокамбінаце да 1989 года. Укараніў 29 рацыяналізатарскіх прапаноў, якія далі значную эканомію. У ходзе выпуску прадукцыі брыгадзір умела перадаваў свой вопыт моладзі і навучыў прафесіі 27 маладых спецыялістаў. За высокія дасягненні ў працы па выпуску тэкстыльнай прадукцыі, поспехі ў выкананні планаў 9-й пяцігодкі, творчы ўклад у павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання і павышэнне іх якасці Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 сакавіка 1976 года Клімаву Міхаілу Трафімавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. У 1978 годзе прысвоена званне «Заслужаны настаўнік рабочай моладзі БССР». Узнашароды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia