Міхаіл (Казачынскі)
![]() Міхаіл (свецкае імя Мануіл Іванавіч Казачынскі; 1699, Ямпіль — 1755, Слуцк) — архімандрыт і прэфект Кіеўскай духоўнай акадэміі. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і польскага шляхціча. У 1733 годзе скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію. У 1736 годзе быў пасвечаны ў святары і прызначаны рэктарам усіх школ Бялградска-Карлавацкай мітраполіі. Шмат падарожнічаў па славянскіх землях і Германіі, заснаўваў некалькі вучылішчаў у Сербіі. У 1739 годзе прыняў манаства. З 1739 па 1744 год быў прэфектам Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе выкладаў філасофію. У 1746 годзе прызначаны архімандрытам Выдубіцкага манастыра, з 1748 года — архімандрыт Слуцкага Траецкага манастыра. Надрукаваў панегірык «Найяснейшай непераможнай Імператрыцы» (Кіеў, 1744) і «Філасофія Арыстоцелева» (Кіеў, 1745). Абодва творы напісаны на трох мовах (рускай, лацінскай і польскай) і маюць шмат тонкасцей схаластычнага красамоўства. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia