Навугольнік (сузор’е)
Навугольнік (лац.: Norma) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Паходжанне назвы IAU: адно з паўднёвых сузор’яў, якія дадаў Лакайль. ГісторыяСузор’е, першапачаткова названае Безыменным, апублікавана ўпершыню ў 1754 годзе. У 1756 годзе Нікала Лакайль прапанаваў назву Навугольнік і лінейка (фр.: L’equerre et la Règle). Лакайль два гады правёў на Мысе Добрай Надзеі, дзе назіраў тыя сузор'я, якія не відаць з Еўропы. За гэты час ён даў назву 14 сузор’ям[1]. Лакайль даў назвы Навугольніку і лінейцы, Цыркулю і Аўстралійскаму Трыкутніку такім чынам, каб іх размяшчэнне на карце нагадвала спалучэнне лінейкі, компаса і ўзроўню. У 1763 гады лацінская назва была скарочана да Norma, што прынята перакладаць як Навугольнік[2][3][4]. Афіцыйныя межы сузор’я ўсталяваныя бельгійскім астраномам Эжэнам Дэлпортам у 1930 годзе. Да 2018 года ў сузор’і не было зорак з уласнымі назвамі, але затым трайная зорная сістэма 2XMM J160050.7–514245, якая складаецца з двух зорак Вольфа — Райе і звышгіганта, атрымала назву Апоп па імені вялізнага змея з егіпецкай міфалогіі[5]. ХарактарыстыкіНавугольнік мяжуе са Скарпіёнам на поўначы, Ваўком на паўночным захадзе, Цыркулем на захадзе, Паўднёвым Трыкутнікам на поўдні і Ахвярнікам на ўсходзе. Праз яго праходзяць абедзве галіны Млечнага Шляху, але гэтая вобласць неба бедная яркімі зоркамі. Займае 165.3 квадратных градуса і 0.401% начнога неба. Сузор’е не ўтрымлівае зорак ярчэй за 4,0 візуальнай зорнай велічыні. Ёсць 42 зоркі, бачныя няўзброеным вокам. Сузор’е цалкам відаць назіральнікам на поўдзень ад 29 ° паўночнай шыраты. Найлепшыя ўмовы для назіранняў у траўні-чэрвені, часткова назіраецца ў паўднёвых раёнах Расіі (на поўдзень ад 48 паўночнай шыраты). У сузор’і назіраецца гравітацыйная анамалія Вялікі атрактар, аб’ект, які мае масу сто тысяч мас Млечнага Шляху, і з’яўляецца, верагодна, вялізным галактычным сверхскопішчам[6]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia